Korn выпускаюць складанку лепшых хітоў

Каралі ню-метал Korn рыхтуюць да рэлізу новую кампіляцыю хітоў.

Чакаць засталося нядоўга: як паведамляецца, кружэлка пад назвай «Playlist: The Very Best Of Korn» убачыць свет ужо 29 красавіка. Падрабязнасці, якія тычацца зместу альбома, пакуль не анансуюцца.

«Плэйліст» стане другой складанкай лепшых хітоў у дыскаграфіі калектыву.

Нагадаем, што першая падборка, якая падводзіць рысу пад першым этапам існавання Korn «Greatest Hits. Vol. I», была прэзентаваная публіцы ў 2004-м. Кружэлка атрымала «плацінавы» статус, бо разыйшлася па ўсім свеце тыражом у некалькі мільёнаў копіяў.

Праз два тыдні пасля выпуску «бэсту» прыхільнікі Korn змогуць папоўніць свае калекцыі і яшчэ адным паступленнем: DVD «Live in Montreaux» з запісам выступу гурта на знакамітым джазавым фэсце ў 2004 годзе. Гэта быў адзін з апошніх канцэртаў каманды ў арыгінальным складзе – з гітарыстам Брайнам «Хэдам» Уэлшам, які пакінуў гурт у наступным годзе.

У DVD увойдуць 17 кампазіцый, у тым ліку «Got The Life», «Falling Away From Me», «Freak on a Leash» і «Here to Stay». Рэліз выдання адбудзецца 13 траўня.

Фота: www.massinfo.ru