Korn аб’явілі трэк-ліст новага альбома “Paradigm Shift”

У свой час музыка моцна сядзеў на наркотыках. У 2005 узяўся за розум і падаўся ў рэлігію. У выніку “Хэд” здолеў пазбавіцца ад ўсіх “залежнасцяў”.

У 2009-м пайшлі чуткі, што Уэлч нібыта просіцца назад у Korn ці што менеджары гурта запрашаюць музыку вярнуцца. Праўда, для ўладжвання ўсіх канфліктаў і спрэчак (а Уэлч пакінуў гурт са скандалам) спатрэбілася некалькі гадоў. У 2012 музыка ўпершыню выступіў разам з Korn, а з мінулага траўня Уэлч — афіцыйны ўдзельнік гурта. Новая пласцінка, запісаная пры яго ўдзеле, спрадзюсаваная Донам Гілмарам, вядомым па працы з Bullet For My Valentine і Linkin Park. Рэліз дыску запланаваны на верасень.

Трэкліст:

"Prey For Me"


"Love & Meth"


"What We Do"


"Spike In My Veins"


"Mass Hysteria"


"Paranoid And Aroused"


"Never Never"


"Punishment Time"


"Lullaby For A Sadist"


"Victimized"


"It's All Wrong"

Фота: www.metalhammer.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі