Колькасць ахвяраў у Мецы перавысіла 700
У Саудаўскай Аравіі каля Мекі адбылася цісканіа ў натоўпе паломнікаў. Як паведамляе Al Arabiya падчас яе загінула 717 чалавек. Яшчэ каля 800 атрымалі пашкоджанні і калецтвы.
Цісканіна адбылася недалёка ад Мекі, дзе паломнікі здзяйснялі рытуал пабівання камянямі шайтана. Падчас яго натоўп мусульман па традыцыі кідае камяні ў сцяну, сімвалізуючы непрыманне злога духа.
У хаджы ў Меку прымаюць удзел больш за мільён чалавек. Штурханіна і цісканіна падчас хаджу здараліся неаднаразова. Так, у 1990 годзе ў адным з тунэляў ў Мецы падчас цісканіны загінулі больш за 1400 чалавек.
Фота: Al Arabiya