Колькасць ахвяраў каранавіруса ў Кітаі перавысіла 2600 чалавек

Колькасць ахвяраў каранавіруса ў Кітаі перавысіла 2600 чалавек

Ад каранавіруса за мінулыя суткі ў Кітаі памёр 71 чалавек. Агульная колькасць ахвяраў эпідэміі ў Кітаі склала 2663 чалавекі, паведамляе Нацыянальны камітэт па ахове здароўя КНР. 

У краіне зарэгістравана больш за 77 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам. Вылечыцца змаглі 27 230 пацыентаў. 

У свеце колькасць тых, хто захварэў на каранавірус, перавысіла 80 тысяч чалавек. У Паўднёвай Карэі зарэгістравана 893 выпадкі, Японіі — 159, у Сінгапуры — 90. 

Успышка каранавіруса зарэгістраваная ў Італіі. Раней там паведамлялася пра тры выпадкі заражэння, але ў панядзелак стала вядома пра 229 выпадкаў заражэння каранавірусам. Беларускія ўлады ўвялі ўзмоцнены кантроль за тымі, хто прыбывае ў нашу краіну з Італіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі