Кніжная крама ў Магілёве аштрафаваная за "распаўсюд экстрэмістскіх матэрыялаў"

Кніжная крама ў Магілёве аштрафаваная за "распаўсюд экстрэмістскіх матэрыялаў"

Штраф у памеры 150 базавых велічынь ці 4 800 рублёў мусіць выплаціць дзржаве магілёўская кнігарня "Асвета" за дзве "экстрэмісцкія" кнігі.

Паводле @MAYDAYMog, гаворка ідзе  пра два экзэмпляры "Ваеннай гісторыі Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры" Віктара Ляхара. Яе прызналі "экстрэмісцкай" у красавіку 2022 года.

У абарону сваёй пазіцыі, піша тг-канал, дырэктарка крамы заявіла, што пачала працаваць на пасадзе толькі 24 траўня і не ведала, што ў памяшканні ёсць забароненыя кнігі. Да таго ж, выдавецтва "Харвест", якое выпусціла кнігі на рэалізацыю, не папярэдзіла кіраўніцтва крамы пра тое, што кнігі лепш зняць з продажу. Мінінфармацыі таксама нічога не паведамляла пра "забароненую літаратуру". 

"Экстрэмістскую прадукцыю" ў межах праверкі выявіла пракуратура. Быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні 

5 ліпеня суд прызнаў краму "Асвета" вінаватай у распаўсюджванні "экстрэмістскіх матэрыялаў". Саме смешнае, што аўтар кнігі — вядомы мастак-геральдыст, які распрацаваў эмблемы ГУБАЗіК і АМАПу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі