Кнігарня “ЛогвінаЎ” адчынілася пасля рамонту

Кнігарня “ЛогвінаЎ” адчынілася пасля рамонту

Мінская кнігарня “ЛогвінаЎ” адчынілася пасля двух месяцаў рамонту. Урачыстая імпрэза з гэтай нагоды прайшла 3 верасня. Як паведамляе БелаПАН, на адкрыццё абноўленай крамы прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

Арт-дырэктар кнігарні, пісьменнік Павел Касцюкевіч распавёў пра перамены, якія адбыліся ў гэтай установе. Па яго словах, крама змянілася не толькі па форме, але і па змесце. Там перафарбавалі сцены і павялічылі прастору. Таксама давялося адмовіцца ад некаторых дадатковых офісаў дзеля эканоміі, таму цяпер усе супрацоўнікі кнігарні будуць працаваць у адным памяшканні. Да таго ж давялося скараціць асартымент, і цяпер у “ЛогвінаЎ” будзе прадавацца “найлепшае з найлепшага”.

Сама кнігарня будзе працаваць у асноўным як шоў-рум. Там па-ранейшаму будзе праводзіцца шмат імпрэзаў — 2-4 на тыдзень. Бліжэйшае мерапрыемства пройдзе 5 верасня — гэта будзе вечар чытання вершаў для раварыстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі