КНДР чацвёрты раз за тыдзень запусціла балістычныя ракеты

Паўночнакарэйская ракета / KCNA

КНДР выпусціла дзве балістычныя ракеты малой далёкасці ў бок мора ля ўсходняга ўзбярэжжа, паведамілі вайскоўцы Паўднёвай Карэі. Гэта чацвёрты запуск ракет за гэты тыдзень, адзначае "Новы Час".

Верагодней за ўсё, так афіцыйны Пхеньян рэагуе на трохбаковыя супрацьлодкавыя вучэнні, якія правялі на гэтым тыдні ваенна-марскія сілы Паўднёвай Карэі, Злучаных Штатаў і Японіі, а таксама на візіт у гэты рэгіён віцэ-прэзідэнткі ЗША Камалы Харыс.

Аналітыкі разглядаюць узрослыя тэмпы выпрабаванняў як спробу стварыць дзейную зброю, а таксама скарыстацца тым, што свет адцягнуў увагу на вайну ва Украіне і іншыя крызісы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.