Кітайскія войскі сцягнутыя да сталіцы Тыбету
Кітайскія войскі сцягнутыя да сталіцы Тыбецкага аўтаномнага раёна гораду Лхасе. Каля 200 розных аўтамабіляў і армейскія аддзелы заўважаныя ў сталіцы. Таксама ў Лхасе чутны стрэлы. Нагадаем, у Лхасе ўжо тыдзень доўжыцца паўстанне, ініцыяванае будыйскімі манахамі. Падзеі прымеркаваныя да 49-й гадавіны антыкітайскага паўстання ў Тыбеце, якое скончылася разгромам і выгнаннем Далай-ламы.
Кітайскі бок сцвярджае, што ад падпалаў і стрэлаў загінулі 10 чалавек, але тыбецкі ўрад у выгнанні з Індыі паведамляе пра смерць 80-ці.
Еўрасаюз заклікаў улады Кітаю да стрыманасці ў вырашэнні канфлікту. ЕС прапануе ўладам Кітаю адпусціць затрыманых паліцыяй мірных дэманстрантаў.
Тыбецкі духоўны лідэр Далай-лама заклікаў да міжнароднага расследавання дзеянняў кітайскай паліцыі супраць удзельнікаў акцый пратэсту. Таксама ён выказаў засцярогу ў справе захавання старажытнай культурнай спадчыны, якая знаходзіцца на тэрыторыі Тыбецкага аўтаномнага раёна.