Кітайскі пісьменнік заявіў, што ён - сапраўдны аўтар “Аватара”

Кітайскі пісьменнік-фантаст Чжоў Шаамоў лічыць, што фантастычны баявік “Аватар” Джэймса Кэмерана - гэта плагіят, а змест фільма на 80% запазычаны з напісанай ім у 1997 годзе кнігі “Легенда блакітнай вароны”. Па яго меркаванні, супадзенні тычацца як апісання месца дзеяння карціны, так і яе герояў.

Чжоў Шаамоў падаў іск у Народны суд Пекіна і мае намер адсудзіць у Джэймса Кэмерана 1 мільярд юаняў ( прыблізна 147 мільёнаў долараў).

Карыстальнікі Інтэрнэту сыходзяцца ў меркаванні, што заява ў суд гэта хутчэй самарэклама, а сур'ёзных прычын для скандалу няма, бо многія навукова-фантастычныя гісторыі, як “Аватар” не новыя і даўно мелі свае аналагі ў сусветнай літаратуры.

Паводле Корреспондент.net
Фота: band.com.br