Найбуйнейшы кітайскі нафтахімічны канцэрн Sinopec вырашыў прыпыніць інвестыцыі ў Расію, паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы. Раней ён планаваў укласці ў нафтавыя і газавыя праекты ў РФ 500 мільёнаў долараў. Падкрэсліваецца, што рашэнне прынятае на фоне вайны ва Украіне па рэкамендацыі ўладаў КНР. А гэта трывожны сігнал для Масквы, якая так спадзяецца на падтрымку Пекіна ва ўмовах жорсткіх заходніх санкцый.
Відавочна, што Кітай не хоча з-за Расіі трапіць пад санкцыі Захаду і пралічвае ўсе рызыкі. Такім чынам, сігналы кіраўніцтва ЕС і ЗША спрацавалі.