Кітайскі каранавірус забіў яшчэ 109 чалавек

Ухань, дзе пачаўся выбух каранавіруса / Reuters
Ухань, дзе пачаўся выбух каранавіруса / Reuters

За 21 лютага ад пнеўманіі, выкліканай кітайскім каранавірусам 2019-nCoV, памерла яшчэ 109 чалавек. Усе новыя ахвяры віруса — на тэрыторыі Кітая.

Дзяржаўны камітэт па ахове здароўя КНР паведамляе пра 397 новых пацверджаных выпадкі каранавіруснай інфекцыі. У той жа час, 2393 захварэлых былі вылечаныя і на працягу 21 лютага выпісаныя.

Усяго за час выбуху каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 заразіліся 53284 чалавек. У 11477 з іх захворванне працякала ў цяжкай форме. За месяц коронавирус забраў жыцці 2345 чалавек. У той жа час 20659 чалавек ачунялі і былі выпісаныя.

Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ 21 лютага агучыў магчымасць перакрыць мяжу краіны, часова прыпыніўшы Шэнгенскае пагадненне. Зрэшты, пакуль, па яго словах, неабходнасці для такой крайняй меры няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі