Кітай укладзе больш за 1,2 млрд долараў у вытворчасць прадуктаў у Беларусі

Кітай укладзе больш за 1,2 млрд долараў у вытворчасць прадуктаў у Беларусі

Кітайскі бізнес збіраецца ўкласці больш за 1,2 млрд долараў у вытворчасць прадуктаў у Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Паводле яго слоў, прадстаўнікі міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны абмеркавала пытанне інвестыцый на суму $1 млрд з адной з самых буйных кампаній КНР. Заяц адзначыў, што Кітаю цікавая прадукцыя, якая вырабляецца менавіта ў Беларусі і якой яны давяраюць. Іншая кітайская кампанія гатовая інвеставаць 200 млн долараў у пабудову ў Віцебскай вобласці прадпрыемстваў па вытворчасці малака. Мяркуецца, што іх прадукцыя будзе пастаўляцца ў Кітай.

Беларускі міністр адзначыў, што кітайскі бок сам выступіў ініцыятарам укласці грошы ў эканоміку нашай краіны, інфармуе газета “СБ. Беларусь сегодня”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі