Кіроўца ў Бярозе збіў пешахода і ўцёк з месца ДТЗ

Кіроўца ў Бярозе збіў пешахода і ўцёк з месца ДТЗ

У Бярозе кіроўца збіў пешахода і ўцёк з месца ДТЗ. Пра гэта інфармуе ўпраўленне ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся сёння каля 7.40. Кіроўца ехаў па вуліцы Камсамольскай. Марку яго аўтамабіля выявіць пакуль не ўдалося. Насупраць камбіната будматэрыялаў аўтамабіль збіў 18-гадовага мясцовага жыхара, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Пры ДТЗ хлопец атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў цэнтральную раённую лякарню.

ДАІ просіць тых, хто што-небудзь ведае пра гэтае здарэнне, звярнуцца па наступных тэлефонных нумарах: 8 (01643) 3-74-34, 8 (0162) 23-62-62 або 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі