Кіроўца таксі паснуў за рулём, урэзаўся ў трактар і перакуліўся
![Аварыя з удзелам таксоўкі ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/gai2910-2.jpg.webp?itok=yghsnqGE)
Аварыя з удзелам таксоўкі ў Мінску / t.me/gaiminsk
29-гадовы вадзіцель "Kia" сэрвісу "Яндэкс.Таксі" паснуў за стырном і ўрэзаўся ў трактар, які рухаўся наперадзе. Пасля ўдару легкавік перакуліўся на дах. Аварыя адбылася ўночы на 29 кастрычніка каля 03:00 побач з домам №3 па вуліцы Бабруйскай у Мінску.
У выніку ДТЗ пацярпелых няма.
ДАІ нагадвае, што кіраваць транспартным сродкам у слабым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, забаронена.
![Водитель такси уснул за рулем, врезался в трактор и перевернулся](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/gai2910.jpg.webp?itok=mmJoEKIq)
Аварыя з удзелам таксоўкі ў Мінску / ДАІ
![Водитель такси уснул за рулем, врезался в трактор и перевернулся](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/gai2910-3.jpg.webp?itok=dkK9gY0h)
Аварыя з удзелам таксоўкі ў Мінску / ДАІ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.