Кіроўца "Мазды" загінуў пры сутыкненні з бензавозам

Кіроўца "Мазды" загінуў пры сутыкненні з бензавозам

Жудасная аварыя адбылася ў 7.30 раніцы 9 жніўня на 104-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы — Асіповічы каля вёскі Дунаева Капыльскага раёна. 

27-гадовы кіроўца "Мазды 323", як піша sb.by, выехаў на сустрэчную паласу і лоб у лоб сутыкнуўся з бензавозам "КамАЗ", якім кіраваў 55-гадовы мужчына. Удар быў настолькі моцны, што кіроўца легкавіка загінуў на месцы. Сама "Мазда" перварылася фактычна ў кучу металалому.

Начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Алег Цюрын удакладніў, што бензавоз быў пусты і ехаў пад загрузку.

Каб дастаць загінулага кіроўцу "Мазды" з аўтамабіля, спатрэбілася дапамаога ратавальнікаў і спецінструмент. Афіцыйная прадстаўніца Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Настасся Швайбовіч распавяла, што кіроўцу бензавоза пасля ДТЗ даставілі для агляду ў Капыльскую цэнтральную раённую лякарню. 

Кіроўца "Мазды" загінуў пры сутыкненні з бензавозам
Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі