Кірмаш культурніцкіх праектаў прайшоў у Брэсце (фота)

Кірмаш меў тэмай музыку і праходзіў у рамках кампаніі “Будзьма беларусамі”, пад слоганам “Культура паляпшае жыццё”.  Каардынатарка кампаніі “Будзьма беларусамі”  Ніна Шыдлоўская патлумачыла:



“Мы зацікаўленыя, каб  пашыраць інфармацыю пра тое, што самі людзі ініцыююць у сферы культуры, і каб дапамагчы гэтым людзям знайсці паплечнікаў, аднадумцаў, валанцёраў, а часам нават і спонсарскую падтрымку ў самой краіне. Бо культура — гэта тое, што фармуе грамадства, і калі мы будзем адкладаць развіццё  культурніцкай сферы на лепшыя часы, то беларускае грамадства можа знікнуць цалкам”.



Запрошаным экспертам у Брэсце быў Віталь Супрановіч. Якія праекты будуць падтрыманыя, стане вядома праз некаторы час.


Былі прадстаўленыя як брэндавыя ўжо фестывалі, такія як “Men’s Fest”, так і стартавыя праекты. 6 праектаў Кірмашу былі прадстаўленыя мясцовымі культурнікамі. Гэта розныя музычныя імпрэзы, а таксама музей электроннай музыкі. З Віцебску, дзеля дадатковай падтрымкі, прывезлі фестываль No Logo Fest.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі