Вы тут

Кіраўнік Слоніма падаў у суд на блогера NEXTA і шэраг недзяржаўных СМІ

Генадзь Хоміч / grodnonews.by

Кіраўнік Слоніма Генадзь Хоміч падаў у суд на Сцяпана Пуцілу, вядомага як блогер NEXTA. Блоге напісаў у сваім Telegram-канале, быццам чыноўніка, а потым і ягоную жонку злавілі п'янымі за рулём аўто. Афіцыйна гэтая інфармацыя так і не была пацверджаная. 

Цяпер Хоміч хоча атрымаць ад Пуцілы кампенсацыю ў 50 тысяч рублёў, якія абяцае пералічыць у Слонімскую цэнтральную лякарню. 

Акрамя таго, чыноўнік падаў у суд на шэраг СМІ, якія распаўсюдзілі допіс Пуцілы. Як піша "Наша ніва", пазовы пададзеныя супраць "Беларускага партызана", парталаў 21.by і bobruisk.ru ("Вячэрні Бабруйск"). З іх ён таксама патрабуе па 50 тысяч рублёў. Галоўная рэдактарка "Беларускага партызана" Святлана Калінкіна заяўляе, што гатовая ісці ў суд.

Інтарэсы чыноўніка абараняе адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.