Вы тут

Кіраўнік Пентагона адправіцца з візітам ва Украіну і Грузію

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін / AP Photo

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін на наступным тыдні наведае Грузію, Украіну і Румынію, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на заяву прадстаўніка Пентагона Джона Кірбі.

"Кіраўнік Мінабароны і яго каманда будуць рыхтавацца да паездкі ў Еўропу на наступным тыдні. Яны наведаюць Грузію, Украіну, Румынію. Міністр завершыць гэта важнае турнэ ў Брусэлі з саюзнікамі і партнёрамі на сустрэчы міністраў краін НАТА", — сказаў Кірбі.

Пасяджэнне кіраўнікоў абаронных ведамстваў краін НАТА ў Бруселі запланавана на 21-22 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.