Kings Of Leon сыгралі новую песню (відэа)

Кампазіцыя “Always The Same” упершыню прагучала на Каліфарнійскім музычным фэсце, што прайшоў у гэтыя выходныя. Гэты трэк — першая ластаўка для фанатаў гурта перад выхадам наступнага студыйнага альбома.

Шосты студыйны альбом квартэта ўжо завершаны і цяпер запісваецца.

Раней басіст Kings Of Leon Джарэд Фолаўіл (Jared Followill) распавёў пра яго ў інтэрв’ю NME:

“Я думаў, што мы зробім па-сапраўднаму спелы альбом, але я здзіўлены, наколькі молада ён гучыць. Гэта нешта кшталту міксу паміж “Youth & Young Manhood” і “Because Of The Times”.

Джарэд Фолаўіл пацвердзіў, што новы альбом гурта выйдзе ў верасні.

Фота: videokeman.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі