Kings Of Leon прадстаўляюць новы сінгл (слухаць)

Амерыканскі гурт Kings Of Leon прадставіў публіцы першы трэк з шостага альбома “Mechanical Bull”, які рыхтуецца да выхаду. Сінгл пад назвай “Supersoaker” упершыню прагучаў у радыёэфіры 17 ліпеня, а цяпер яго можна паслухаць у сеціве альбо спампаваць з сайта каманды.


Рэліз пласцінкі “Mechanical Bull” запланаваны на 23 верасня гэтага года.

Па словах фронтмэна Kings Of Leon Калеб Фолаўіл, якія перадае NME, падчас працы над гэтым дыскам, музыкі адчувалі сябе больш свабодна, чым калі пісалі папярэдні “Come Around Sundown”.

“Да працы над той пласцінкай мы прыступалі з пачуццём вялікай адказнасці, перад тым выпусціўшы самы значны запіс у нашай кар’еры (“Only By The Night”) і нам трэба было адпавядаць. Гэтым разам не было гэтага цяжару за плячыма”.

 

Да таго, як “Mechanical Bull” убачыць свет, Kings Of Leon абкатваюць новыя песні на летніх фестывалях.

Фота: videokeman.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі