Kings Of Leon першыя па он-лайн продажы

Амерыканскія рокеры Kings Of Leon сталі першай камандай, чый альбом быў прададзены накладам больш за чвэрць мільёна асобнікаў у лічбавым фармаце.  Апошні дыск гурта «Only By The Night» узначаліў рэйтынг, складзены Афіцыйнай чартавай кампаніяй Вялікабрытаніі (Official Charts Company) па выніках он-лайнавага продажу.

«Тэмпы продажу альбома не змяншаюцца, - сведчыць дырэктар Кампаніі Марцін Толбат. - Поспех Kings Of Leon з'яўляецца яскравай дэманстрацыяй таго, што фармат "сеткавых" альбомаў становіцца ўсё больш папулярным сярод меламанаў».

На другім месцы ў рэйтынгу продажу лічбавых альбомаў ў Вялікабрытаніі апынуўся дыск «The Fame» Lady Gaga, за ім стаіць кружэлка «Lungs» ад Florence & The Machine, а замыкаюць пяцёрку лідэраў працы Лілі Элен (Lilly Allen) і Coldplay.

Фота: zvezdi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі