"Кінаўзнагароду MTV Расія" будзе весці Пэрыс Хілтан

Вядучай трэцяй цырымоніі ўручэння прэміі "Кінаўзнагароды MTV Расія", якая адбудзецца ў Маскве 17 красавіка, стане Пэрыс Хілтан.  Паводле паведамлення агенцтва ІТАР ТАСС, цырымонія "пройдзе пад знакам містыкі, сакрэтнасці і фантастыкі", Пэрыс Хілтан і расійскіх вядучых цырымоніі зменяць спецыялісты па пластычным грыме.

Уручэнне адбудзецца ў кінатэатры "Пушкінскі".

Прэмія была заснаваная ў якасці аналагу амерыканскай "MTV Movie Awards".

Па выніках галасавання гледачоў вызначаюцца пераможцы з ліку расійскіх фільмаў, якія выйшлі ў пракат у 2007-2008 годзе.

Спіс намінантаў будзе абвешчаны на прэс-канферэнцыі 18 сакавіка.

Узнагароду MTV уручаць у чатырнаццаці намінацыях, у тым ліку "Лепшы злыдзень", "Лепшы пацалунак" і "Лепшая кінасхватка".

Фота: paris-hilton.gemzies.com