The Killers запішуць калядную песню з Элтанам Джонам

Амерыканскі гурт The Killers запіша калядную песню з брытанскім спеваком Элтанам Джонам. Аб гэтым паведамляецца на сайце Undercover. Па інфармацыі рэсурсу, музыкі прыступяць да запісу ўжо на гэтым тыдні.

Чакаецца, што кампазіцыя, якая будзе называцца "Joseph, Better You Than Me", выйдзе на пачатку снежня. Раней The Killers ужо двойчы запісвалі калядныя песні. Летась гурт выпусціў запіс "Don't Shoot Me Santa". А у 2006 годзе - "A Great Big Sled".

Нагадаем, што новы альбом The Killers "Day and Age" выйдзе ў канцы лістапада 2008 года. Аўстралійскі рэліз плыты запланаваны на 22 лістапада, а ў Вялікабрытаніі і ЗША "Day and Age" паступіць у продаж 24 лістапада і 25 лістапада адпаведна. Папярэдняя кружэлка калектыва – "Sawdust" – выйшла у лістападзе 2007 года і складалася з бі-сайдаў.

Фота: www.ramdam.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі