Killers дададуць Элтану Джону энергіі

Музыкі амерыканскага гурта Killers заявілі, што жадаюць пасупрацоўнічаць у сваім наступным альбоме з Элтанам Джонам.
Паволе паведамленняў InterMedia, рок-калектыў з Лас-Вегаса, які правёў увесь мінулы год у туры ў падтрымку дыска "Sam's Town", імкнецца здзівіць сваіх прыхільнікаў новым саўндам на новым CD.

Вакаліст калектыву Брэндан Флаўэрс заявіў, што музыкі гурта жадаюць "папрацаваць з якой-небудзь састарэлай зоркай. Напрыклад, з Элтанам Джонам. Такое супрацоўніцтва павінна прынесці карысць усім. Killers дадалі б яму энергіі, а ён ім свайго майстэрства. Гэта было б сапраўднае забойства".

Фота: www.usonica.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі