Кіеў атакуе: батальён "Данбас" захапіў раён у Данецкай вобласці

Народнае апалчэнне (яно ўзнікла ў адказ на бяздзейнасць мясцовых уладаў і праваахоўных органаў) і добраахвотны батальён тэрытарыяльнай абароны "Данбас" узялі пад кантроль Вяліканавасёлкаўскі раён. Яны штурмавалі мясцовы РУУС, начальнік якога ўцёк (ён вядомы тым, што раней зрываў з будынка ўкраінскі сцяг). З міліцыянерамі байцы "Данбаса" правялі "прафілактычную работу" і прывялі іх да паўторнай прысягі на вернасць Украіне, паведаміў камандзір батальёна, вядомы ўкраінскі грамадскі актывіст Сямён Сяменчанка.



Як інфармуе УНН, з горада ўцяклі мясцовыя дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў і старшыня раённага савета па мянушцы "Шыра". Усе яны вядомыя як актыўныя сепаратысты.



Сяменчанка заявіў, што ў бок Вяліканавасёлкаўскага раёна рухаецца так званы прарасійскі батальён "Усход", і яны гатовыя яго сустрэць. Тым часам байцы "Данбаса" збіраюцца ў пятніцу ўзяць чарговы раён Данецкай вобласці. Сямён Сяменчанка называе гэтую новую тактыку "мерапрыемствамі па ўмацаванні ўкраінскай ўлады ў рэгіёне".

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі