КДК: Уладальнік двух службаў маршрутных таксі з 2015-га недаплачваў падаткі

КДК: Уладальнік двух службаў маршрутных таксі з 2015-га недаплачваў падаткі

Уладальнік двух службаў маршрутных таксі, зарэгістраваных у Мінскай вобласці, з 2015-га недаплачваў падаткі ў бюджэт. Як інфармуе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю, парушэнні выявіла сталічная фінансавая міліцыя. У бухгалтарскім уліку не адлюстроўваліся наяўныя грошы, якія кіраўніку перадавалі кіроўцы (службы выконвалі міжгароднія пасажырскія перавозкі). Для гэтага з дапамогай спецыяльнага прыстасавання абнульваліся касавыя апараты, альбо аплата ішла без іх выкарыстання. Кіроўцы маршрутак пацвердзілі, што хавалі выручку па загадзе службовых асоб кампаніі.

Паводле папярэдніх падлікаў, схаваная ад падаткаабкладання выручка магла складаць не менш за 150 тысяч рублёў. Праверка працягваецца, прызначаны экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі