Вы тут

КДБ Беларусі хоча дапытаць экс-дэпутата Украіны Сяменчанку ў "справе Аўтуховіча"

Запыт з КДБ ва Украіну наконт экс-дэпутата Сямёна Сяменчанкі / censor.net

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі звярнуўся да ўладаў Украіны з просьбай правесці следчыя дзеянні з экс-дэпутатам Вярхоўнай Рады Сямёнам Сяменчанкам, піша censor.net.

Імя Сямёна Сяменчанкі гучала ў фільме АНТ "Траціл пратэсту", прысвечаным "справе Аўтуховіча".

У даручэнні аб аказанні прававой дапамогі гаворыцца, што КДБ хоча дапытаць Сяменчанку і выявіць нумары — у тым ліку супрацоўнікаў украінскай разведкі, якія нібыта кантактавалі з Мікалаем Аўтуховічам. Мікалая Аўтуховіча, Артура Папка, Паўла Саву і Віктара Снегура ў Беларусі падазраюць у тэрарызме.

Раней экс-дэпутат Сямён Сяменчанка казаў, што яго імя фігуруе ў шэрагу спраў супраць беларускіх апазіцыянераў. Беларускія сілавікі сцвярджаюць, быццам ён пастаўляў апазіцыянерам зброю і дапамагаў пераходзіць мяжу. Сам ён заяўляе, што толькі планаваў вучыць беларускіх актывістаў самаабароне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.