Казулін напісаў ліст Лукашэнку ў справе пахавання жонкі

Ліст Лукашэнку напісаў Аляксандр Казулін у справе пахавання жонкі Ірыны на Маскоўскіх (альбо Усходніх) могілках сталіцы. Раней адміністрацыя могілак адмовіла Казуліну ў прадастаўленні месца для пахавання. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў былы адвакат палітвязня Ігар Рынкевіч:

“Зараз ідзе змаганне грамадскасці за тое, каб прапанова Аляксандра Казуліна аб пахаванні жонкі на Маскоўскіх могілках была здзейсненая. Усе разумеюць, што зноў жа гэта вырашаецца на самым версе. І Аляксандр Казулін сфармуляваў асабістую просьбу да спадара Лукашэнкі, каб той паспрыяў у прадастаўленні месца на Маскоўскіх могілках для пахавання сваёй каханай жонкі”.


Паводле Рынкевіча, супрацоўнікі прэс-службы Аляксандра Казуліна ўжо мусілі завезці ліст у адміністрацыю Лукашэнкі. Таксама цяпер збіраюцца подпісы пад зваротам аб дазволе пахаваць Ірыну Казуліну на Маскоўскіх могілках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі