Лукашэнка — аб праблемах у будаўніцтве: "Кайданкі — і ў камеру!"

З дакладам аб працы групы выступілі кіраўнік адміністрацыі Андрэй Кабякоў, старшыні КДБ і Камітэта дзяржкантролю Валерый Вакульчык і Аляксандр Якабсон.



Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў павялічыць эфектыўнасць дзейнасці працоўнай групы па праблемах будаўнічай галіны.



"Мы дамовіліся, што працуем паводле прынцыпу: выявілі праблему — і неадкладна яе вырашылі. Прытым жалезна і жорсткім чынам. Таму што гэтая праблема ўжо зашкальвае. Насельніцтва вельмі незадаволенае, асабліва тыя, хто вядзе будаўніцтва, выстаўляе абгрунтаваныя скаргі. Гэта ненармальна, недапушчальна ў той час, калі працуе камісія", — перадае interfax.by словы Лукашэнкі.



"Ёсць праблема — бярэм яе і вырашаем. Прытым пачынаючы ад канкрэтнага дома, які не будуецца ці будаўніцтва якога пратэрмінавана па віне будаўнікоў ці забудоўшчыкаў, і сканчаючы рашэннямі на заканадаўчым узроўні, калі для гэтага ёсць нейкая неабходнасць", — заявіў кіраўнік Беларусі.



Таксама ён адзначыў, што не вельмі задаволены працай групы і запатрабаваў больш эфектыўнай дзейнасці:. "Убачылі ў СМІ нейкі зварот групы нашых грамадзян ці пачулі пра гэта — неадкладна праверылі. Калі хтосьці не выпраўляе — дадзена каманда праваахоўным органам: кайданкі — і ў камеру. І хай тады думаюць, як працаваць з народам".



Фота — newsby.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі