Кастусёў прагаласаваў за кандыдата ад партыі БНФ

Рыгор Кастусёў прагаласаваў на выбарчым участку па вуліцы Казлова ў Мінску а 10-й раніцы. Сам кандыдат, кажа што паспаць атрымалася толькі 3 гадзіны, таму дзень будзе цяжкі але ўдалі

"Раніцай пайшоў снег. А заўсёды калі на пачатку дня пачынаецца снег, гэта добрая прыкмета. Па нашых падліках, калі будуць сумленныя выбары, за мяне прагаласуе каля 30 працэнтаў. Калі не, хутчэй за ўсё намалююць у 10 разоў меней", - кажа кандыдат.

На ўчастку Кастусёва ўжо чакалі журналісты і аператары розных СМІ – як  беларускіх, так і замежных. Кастусёў без залішняй сціпласці адказаў журналістам, што прагаласаваў за кандыдата ад Партыі БНФ.

Старшыня камісіі праверыў пашпарт кандыдата, выдаў бюлетэнь і запрасіў да кабінкі для галасавання.

Увечары Кастусёў будзе на плошчы. Пасля плошчы, калі нічога не зменіцца, ўсё адно застанецца ў Беларусі працаваць далей.
Кастусёў: "Пасля плошчы нікуды не збіраюся з'язджаць: буду працягваць грамадскую і палітычную дзейнасць. Зразумела, таксама працаваць буду на працы, зарабляць грошы. Але з Беларусі нікуды не з'яжджаю дакладна".

Сам кандыдат задаволены, тым як спрацаваў ягоны штаб:
"Асабіста я зрабіў усё, што вызначыў штаб. Я праехаў больш за 50 гарадоў. Для мяне найбольшае задавалненне, што зрабіў па максімуме".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі