Kasabian: Майлі Сайрус — сраны кашмар 21-га стагоддзя

Удзельнікі брытанскага гурта Kasabian распавялі ў інтэрв'ю часопісу NME пра свае назіранні ў сферы сучаснай папулярнай музыкі. У прыватнасці, гітарыст Серж Піццорна адзначыў, што адна з галоўных цяперашніх зорак, Майлі Сайрус, проста выносіць яму мазгі:

"Я сапраўды не разумею, што гэта за істота. Гэта проста сраны механізм для пампавання грошай. Мы (музычная індустрыя) стварылі гэтую Майл Сайрус, гэта наша віна. Яна проста сраная квінтэссэнцыя інтэрнэт-порна, сранага хіп-хопа, сранага Disney world. Яна проста сраны кашмар 21-га стагоддзя. Тое, як яна усё гэта робіць, грэбаны Twitter, уся гэтая фігня проста выносіць мне мазгі".

У сваю чаргу, вакаліст каманды Том Мэйган дадаў, што "яго дачка ніколі не ператворыцца ў нешта падобнае".

Зорка дыснэеўскага падлеткавага серыяла "Хана Мантана" Майлі Сайрус апошнім часам больш вядомая ў амплуа спявачкі. Майлі з'яўляецца на сцэне пераважна ў майтках і стварае ажыятаж вакол сваёй персоны ў асноўным неадназначнымі выхадкамі.

Фота: tfile.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі