Карніцкі перайшоў з БАТЭ ў ізраільскі “Хапаэль” з Раананы

Карніцкі перайшоў з БАТЭ ў ізраільскі “Хапаэль” з Раананы

Паўабаронца БАТЭ 27-гадовы Аляксандр Карніцкі падпісаў трохгадовы кантракт з ізраільскім "Хапаэлем" з Раананы, паведамляе афіцыйны твітар клуба.

У мінулым сезоне “Хапаэль” з Раананы фінішаваў на шостым месцы ў чэмпіянаце Ізраіля. Новы сезон каманда пачала з двух паражэнняў — ад “Хапаэля” з Беэр-Шевы (1:2) і “Макабі” з Петах-Тыквы (0:1) і пакуль знаходзіцца ўнізе табліцы.

У сёлетнім чэмпіянаце Беларусі Карніцкі правёў за БАТЭ 15 матчаў, забіў 1 мяч і аддаў 1 галявы пас.

У чэмпіянаце Ізраіля выступаюць яшчэ 2 беларускія футбалісты — абаронца Ягор Філіпенка ( “Макабі”, Тэль-Авіў) і форвард Максім Скавыш ( “Хапаэль”, Кфар-Саба), інфармуе TUT.by

Раней паведамлялася, што на фоне еўракубкавых няўдачаў БАТЭ можа развітацца з шэрагам футбалістаў і Карніцкі якраз адзін з такіх гульцоў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі