Карл Лагерфельд параіў Ангеле Меркель знайсці новага краўца

Карл Лагерфельд параіў Ангеле Меркель знайсці новага краўца. Знакаміты нямецкі мадэльер Карл Лагерфельд (Karl Lagerfeld) параіў Федэральнаму канцлеру Германіі Ангеле Меркель (Angela Merkel) змяніць краўца.

Мадэльер лічыць, што крой штаноў кіраўніка ўрада ФРГ не вельмі ўдалы. "Спадарыні Меркель варта насіць менш яркую адзежу, а таксама штаны іншага крою", - заўважыў ён.

Вядомы сваімі вострымі заўвагамі дызайнер не пашкадаваў і знакамітую нямецкую топ-мадэль і тэлевядучую Хайдзі Клум (Heidi Klum). "Хайдзі Клум я не ведаю. У Францыі аб ёй мала хто чуў", - заявіў адзін з вядучых мадэльераў Нямеччыны. У адказ на заўвагу з нагоды вялікага поспеху нямецкай мадэлі ён адказаў сціпла і ясна - "тым лепш".

Прыкладам ідэальнага стылю ў адзежы, на думку Лагерфельда, можа служыць галівудская актрыса Дыяна Кругер (Diane Kruger). "З Дыянай я знаёмы з тых часоў, як ёй споўнілася 15. У Парыжы мы жывем па суседству. Яна прыгажэе з кожным днём", - заявіў мадэльер.

Фота: www.medicbase.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі