Карэн Сцюарт можа вярнуцца ў Мінск праз некалькі тыдняў

Амбасадар ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт, адкліканая ў Вашынгтон для кансультацый, разлічвае вярнуцца ў Мінск праз 2-3 тыдні, інфармуе "Хартыя-97". Пра гэта яна паведаміла журналістам у Вільні. "Гэта ўсяго толькі часовы ад'езд з Мінску для кансультацый", - сказала яна.

Нагадаем, 7 сакавіка з Вашынгтона быў адкліканы амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. Гэта было выклікана неабходнасцю правядзення з ім кансультацый у сувязі з увядзеннем ЗША дадатковых санкцый у адносінах канцэрна "Белнафтахім".

Адначасова беларускі ўрад "настойліва парэкамендаваў" амерыканскаму амбасадару з такой жа мэтай пакінуць тэрыторыю Беларусі.