Карбалевіч: прыхільнікам перамен варта падтрымаць канстытуцыйны рэферэндум

Карбалевіч: прыхільнікам перамен варта падтрымаць канстытуцыйны рэферэндум

Палітолаг Валерый Карбалевіч, які днямі з'ехаў з Беларусі, выказаў нечаканую думку. Ён мяркуе, што рэферэндум па новай Канстытуцыі можа стаць шанцам для завяршэння палітычнага крызісу. Таму ён рэкамендуе прыхільнікам пераменаў падтрымаць гэтую меру

"Калі такі праект Канстытуцыі сапраўды будзе вынесены на рэферэндум, і набудзе моц адразу пасля прыняцця, а не, скажам, у 2025 годзе, то мы маем варыянт транзіту ўлады.

І гэта выйсце з таго тупіка, куды трапіла краіна, куды яе загнаў Лукашэнка. Сыход Лукашэнкі — гэта святло ў канцы тунэля, гэта адкрывае перспектывы, пачынае палітычныя працэсы, на якія, цалкам магчыма, можа будзе ўплываць і беларускае грамадства", — заявіў палітолаг у гутарцы з "Нашай Нівай". 

Ён дадае, што рэжым у цяперашнім стане трымаецца толькі на асобе Аляксандра Лукашэнкі. Кожны іншы кіраўнік будз вымушаны ісці на лібералізацыю і "дэлукашэнкізацыю". 

Еўрарадыё аналізавала, якія змены прапаноўваюцца ў праўладным неафіцыйным варыянце новай Канстытуцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі