Каранавірус прысутнічае ўжо на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды

Каранавірус прысутнічае ўжо на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды

Каранавірус COVID-19 ужо зафіксаваны ў 48 краінах свету. За апошні дзень выпадкі заражэння выявілі ў 11 краінах — Грузіі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Эстоніі, Румыніі, Грэцыі, Паўночнай Македоніі, Алжыры, Бразіліі, Пакістане. Сайт meduza.io адзначае, што каранавірус прысутнічае ўжо на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды.

Агульная колькасць людзей, якія захварэлі, складае больш за 82 тысячы. У Кітаі за суткі выявілі 433 новыя выпадкі захворвання, памерлі 29 чалавек. Агульная колькасць памерлых складае 2801 чалавек. Складаная сітуацыя ў Паўднёвай Карэі, дзе захварэлі ўжо 1595 чалавек, а яшчэ нядаўна было толькі 334. Памерлі 13 чалавек. У Італіі налічваецца 12 ахвяр, захварэлі каля 400. У ЗША колькасць заражаных складае 60 чалавек.

Улады Беларусі сцвярджаць, што ў нашай краіне выпадкаў захворвання на каранавірус не зафіксавана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі