Капскі: Радзівонаў стане кіраўніком БАТЭ, калі сам гэтага захоча

Капскі: Радзівонаў стане кіраўніком БАТЭ, калі сам гэтага захоча

Генеральны дырэктар футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі ў інтэрв’ю TUT.by патлумачыў, на якіх умовах яго пераемнікам можа стаць найлепшы бамбардзір каманды Віталь Радзівонаў.

Паводле Капскага, футбаліст сам павінен гэтага захацець. Аднак пакуль Радзівонаў гатовы гуляць і будзе дапамагаць сваёй камандзе ў наступным сезоне, а, магчыма, і яшчэ не адзін год. Дырэктар БАТЭ ўпэўнены, што Радзівонаў завяршыць кар’еру гульца толькі тады, калі адчуе ўнутраную спустошанасць.

Што да яго здольнасцяў менеджэра, то Капскі адзначыў: “Ён разумны хлопец. Спярша, вядома ж, давялося б дапамагаць, недзе падштурхоўваць. Гэта ж на футбольным полі ён рашучы і напорысты. А ў жыцці многія рашэнні вельмі сур’ёзна абдумвае. Кіраўніку ж часам даводзіцца рэагаваць і верыць у тое, што манета можа стаць рубам. Але пакуль я хачу, каб Радзівонаў яшчэ пагуляў”.

Анатоль Капскі з’яўляецца генеральным дырэктарам БАТЭ з 2005 года. У мінулым сезоне ён загаварыў пра сваю магчымую адстаўку, аднак затым вырашыў застацца ў клубе.

Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі