Капітан МТЗ-РІПА А. Суліма: баснійскі суддзя гуляе на таталізатары

На думку капітана мінскага МТЗ-РІПА Аляксандра Сулімы, выйграць першы матч Кубка УЕФА ў славацкай "Жыліны" перашкодзіў баснійскі арбітр Сініша Зрніч.  Нагадаем, пры ліку 2:1 на карысць мінчукоў суддзя дадаў да асноўнага часу 6 хвілінаў, на 98-й (!) хвіліне прызначыў у вароты МТЗ-РІПА пенальці, які быў рэалізаваны, а матч працягваўся аж 100 хвілінаў!

"Суддзя без сумневаў зрабіў усё, каб не даць нам выйграць. Другі тайм пасадзіў на свісткі, фіксуючы самыя малыя парушэнні, але толькі з нашага боку. А тое, што адбылося ў канцы, зусім не паддаецца логіцы. Найхутчэй, баснійскі арбітр связаны з букмекерамі і проста адпрацаваў так, як камусьці было патрэбна. Альбо сам гуляе на таталізатары", - цытуе футбаліста інтэрнэт-партал Football.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі