Кандрацьеў — галоўны трэнер “Белшыны”, Журавель — “Шахцёра” з Караганды

Кандрацьеў — галоўны трэнер “Белшыны”, Журавель — “Шахцёра” з Караганды

58-гадовы Георгій Кандрацьеў, былы галоўны трэнер футбольнага клуба “Мінск”, прызначаны галоўным трэнерам бабруйскай “Белшыны”. Як інфармуе клубная прэс-служба, у трэнерскі штаб увайшлі Андрэй Скарабагацька, Эдуард Градабоеў, Ігар Патапаў і Аляксандр Макаранка. У чэмпіянаце мінулага года “Белшына” заняла ў першай лізе пятае месца.

8 студзеня стала вядома, што вядомы беларускі футбольны спецыяліст 46-гадовы Уладзімір Журавель, былы галоўны трэнер мінскага і брэсцкага “Дынама”, будзе працаваць у Казахстане. Ён прызначаны галоўным трэнерам карагандзінскага “Шахцёра”. Прэс-служба клуба адзначае, што Журавель — ураджэнец Казахстана. “Я даўно хацеў штосьці змяніць у сваім спартыўным жыцці, — кажа беларускі трэнер. — Для мяне “Шахцёр” — гэта новыя рэаліі, абстаноўка і чарговы выклік, які я з задавальненнем прыняў”.

Кандрацьеў — галоўны трэнер “Белшыны”, Журавель — “Шахцёра” з Караганды
Уладзімір Журавель падпісвае кантракт. Фота: shahter.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі