Кампанія Yara будзе працягваць закупляць калій у Беларусі

Кампанія Yara будзе працягваць закупляць калій у Беларусі

Нарвежскі вытворца мінеральных угнаенняў кампанія Yara будзе працягваць закупляць калій у Беларусі. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Свен Торэ Холсетэр. Паводле яго слоў, кампанія будзе працягваць імпартаваць калій да таго часу, “пакуль гэта можа аказваць станоўчы ўплыў на правы працоўных у Беларусі”, паведамляе Reuters.

Раней Yara патрабавала, каб “Беларуськалій” спыніў рэпрэсіі супраць работнікаў за ўдзел у страйках і пратэстах. Той жа лідар страйкама "Беларуськалія" Анатоль Бокун нядаўна правёў за кратамі 45 сутак. Дзясяткі тысяч чалавек заклікалі нарвежскую кампанію спыніць супрацоўніцтва з беларускім бокам. У чэрвені з гэтай нагоды беларусы пікетавалі амбасаду Нарвегіі ў Варшаве.

Нядаўна Нарвегія далучылася да сектаральных санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі. Аднак яны не абмяжоўваюць імпарт у Нарвегію тых відаў беларускага хлорыстага калію, якія ўвозіць Yara.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі