Кампанія “Yahoo” адрынула прапанову “сяброўскага зліцця” з “Microsoft”

Адна з вядучых у свеце інтэрнэт-кампаній “Yahoo” вырашыла адрынуць прапанову камп’ютарнага гіганта “Microsoft” аб “сяброўскім зліцці” за 44,6 мільярда долараў.  Такую пастанову прыняў савет дырэктароў “Yahoo”, які палічыў прапанаваную суму “недастатковай”.

Нагадаем, у апошнія месяцы з-за памылак ва ўпраўленні кампанія згубіла каля 40% свайго рынкавага кошту, а гэта каля 20 мільярдаў долараў. Карпарацыя “Microsoft” прапанавала дырэктарам “Yahoo” купіць акцыі на 62% даражэй курсу на біржы НАСДАК. 

ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі