Кампанія “Мілкавіта” і журналіст Юрась Карманаў сустрэнуцца ў судзе

Кампанія “Мілкавіта” і журналіст Юрась Карманаў сустрэнуцца ў судзе

Гомельская кампанія “Мілкавіта” і журналіст агенцтва Associated Press Юрась Карманаў сёння сустрэнуцца ў судзе. Прычынай разбіральніцтва стала расследаванне карэспандэнта, паводле якога ў малацэ вытворчасці гэта прадпрыемства перавышаная гранічна дапушчальная канцэнтрацыя радыенуклідаў.

Першае судовае пасяджэнне адбудзецца ў судзе Маскоўскага раёна Мінска, пачатак у 15.30

“Мілкавіта” патрабуе ад журналіста “абвернуць заведама непраўдзівыя звесткі” не толькі на сайце Associated Press, але і на сямі беларускіх, польскіх і расійскіх сайтах, якія перадрукавалі матэрыял агенцтва.

Матэрыял выйшаў 25 красавіка на сайце Associated Press. У ім сцвярджалася, што на гомельскае прадпрыемства “Мілкавіта” паступае “бруднае” малако з фермерскай гаспадаркі “Родны шлях”, што ў Хойніцкім раёне.

Юрась Карманаў у сваю чаргу настойвае, што расследаванне было праведзенае па ўсіх канонах жанру і грунтуецца на фактычных звестках. У артыкуле прыведзеныя і дадзеныя лабараторыі аб перавышэнні канцэнтрацыі радыенуклідаў у малацэ ад “Мілкавіты”, а таксама меркаванне прадстаўніка прадпрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі