Камітэт Сената ЗША: Расія — краіна-спонсар тэрарызму
![Камітэт Сената ЗША: Расія — краіна-спонсар тэрарызму](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kmo_108988_01077_1_t218_194511.jpg.webp?itok=KHO9fvyh)
Камітэт Сената ЗША па міжнародных адносінах прыняў рэзалюцыю аб уключэнні Расіі ў спіс краін, якія падтрымліваюць тэрарызм. У выпадку яе зацвярджэння дзяржсакратаром, РФ стане пятай краінай-спонсарам тэрарызму ў спісе Дзярждэпа. Цяпер там Куба, Паўночная Карэя, Іран і Сірыя. Сенатары падрыхтавалі цэлы спіс аргументаў на карысць таго, што Расія павінна быць там таксама, піша "Голас Амерыкі".
Краіны, якія трапляюць у згаданы "чорны спіс", не могуць атрымліваць дапамогу ад ЗША. Пад забарону трапляюць экспарт і продаж абароннай прадукцыі, уводзіцца кантроль за экспартам тавараў падвойнага прызначэння. Таксама магчымыя фінансавыя і іншыя абмежаванні. Галоўнае: пад санкцыі можа трапляць не толькі такая краіна, але і тыя, хто гандлюе з ёй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.