Каманда Святланы Ціханоўскай адмяніла выбарчы мітынг у Асіповічах

Каманда Святланы Ціханоўскай адмяніла выбарчы мітынг у Асіповічах

Перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Асіповічах, прызначаны на 29 ліпеня, адменены. Як паведамляецца ў Telegram-канале "Краіна для жыцця", гэта зроблена з тэхнічных прычынаў. 

Разам з тым усіх прыхільнікаў Ціханоўскай запрашаюць на мітынг 30 ліпеня ў Мінску. Ён пачнецца ў парку Дружбы народаў у 18:00.

Падтрымаць кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую прыйдуць такія калектывы, як B:N:, Litesound, PyLai, Loudscage, а таксама выканаўцы Лера Яскевіч, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas. Вядоўцамі сустрэчы будуць Павел Касцевіч і Артэміс Ахпаш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі