Каманда БДУ ўзяла "бронзу" на сусветным чэмпіянаце праграмістаў
Каманда студэнтаў БДУ, якая складаецца з Мікіты Леснікава, Паўла Іржаўскага і Уладзіміра Керуса, стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па праграмаванні. Фінал сусветнага першынства прайшоў 9 красавіка ва ўніверсітэце Альберта ў канадскім горадзе Банф. Усяго ў фінале ўдзельнічалі сто камандаў з 33 краін свету. Абсалютнымі лідэрамі сталі студэнты з Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі.
Па выніках фіналу-2008 каманда БДУ заняла 12-е месца ў рэйтынгу найлепшых сусветных студэнцкіх зборных па праграмаванні, паведамляе сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Па выніках фіналу-2008 каманда БДУ заняла 12-е месца ў рэйтынгу найлепшых сусветных студэнцкіх зборных па праграмаванні, паведамляе сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.