Калякін жадае стаць сябрам партыі “Справядлівы свет”

23 траўня ў мінскім Палацы культуры трактарнага заводу адбудзецца з'езд Партыі камуністаў Беларускай. Галоўная тэма з'езда — рэфармаванне партыі.  Дэлегаты збіраюцца разгледзець варыянты новай назвы. У інтэрв'ю Еўрарадыё лідэр партыі Сяргей Калякін распавёў, якая назва падабаецца асабіста яму.

Сяргей Калякін: Такіх назваў шэсць: "Радзіма", "Справядлівасць і народаўладдзе", "Новы курс", Беларуская партыя левых, "Справядлівы свет", Партыя дэмакратыі і справядлівасці. Асабіста мне падабаецца назва “Справядлівы свет”.

Старая назва можа застацца толькі ў тым выпадку, калі дэлегаты прагаласуюць супраць усіх гэтых варыянтаў, кажа Сяргей Калякін.

У кожным разе, канчатковая назва партыі будзе вядомая толькі восенню — на другім этапе з'езду. 23 траўня дэлегаты абяруць тры варыянты. Яны будуць прапанаваныя партыйным арганізацыям для абмеркавання, адзначыў кіраўнік ПКБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі