Каля Жабінкі загарэўся хуткі цягнік Брэст — Масква (фотарэпартаж, відэа)

Агонь часткова ахапіў вагон, перадае прэс-служба МНС па Брэсцкай вобласці. Яго адчапілі яшчэ да прыезду выратавальнікаў, якія хутка патушылі пажар. Паводле папярэдніх дадзеных, ён пачаўся з-за кароткага замыкання ў электрычным шчыце.

Паведамляецца, што ў цягніку было 89 пасажыраў і 15 чалавек абслугоўваючага персаналу. Ніхто з іх не пацярпеў.





Цягнік расійскага фармавання перакамплектоўвалі на запасным шляху станцыі Жабінка. Рух цягнікоў цалкам аднавіўся ў 20.32. Затрымка руху 7 цягнікоў склала ад 11 хвілін да 2 гадзін 24 хвілін.



Фота — mchs.gov.by