Каля берагоў Аляскі тоне круізны лайнер

Круізны лайнер Empress of the North атрымаў прабоіну недалёка ад узбярэжжа Аляскі. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на прадстаўнікоў берагавой аховы ЗША.
У цяперашні час адбываецца эвакуацыя 281 пасажыра судна, іх перасаджваюць на шлюпкі і адпраўляюць на астравы, размешчаныя побач з адміністрацыйным цэнтам Аляскі - горадам Джуна.

Па звестках агенцтва AFP, 91-метровы лайнер, што належыць кампаніі Majestic America Line з Сіэтла, натыкнуўся на рыф, калі знаходзіўся ў 15 мілях на поўдзень ад Джуна. Па дадзеных Associated Press, судна села на мель.

Цяпер да месца здарэння накіроўваюцца самалёт і шрубалёт выратавальнікаў. Таксама да Empress of the North выправіліся буксір і баржа. Звестак аб пацярпелых не паступае. Па словах прадстаўнікоў берагавой аховы, экіпаж і пасажыры круізнага лайнера арганізавана пакінулі судна.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі