Калона набліжаецца да плошчы Калініна, а каля бібліятэкі ўжо спецназ

Калона дэманстрантаў набліжаецца да плошчы Калініна, а каля Нацыянальнай бібліятэкі яе ўжо чакае спецназ. Паводле словаў нашай карэспандэнткі Касі Золатавай, адну з машынаў міліцыі спынілі дзяўчаты, якія селі перад ёй на асфальт.

Зараз у калоне каля трох тысяч чалавек. Яе ўжо суправаджае аўтазак.

Каля Акадэміі навук працягваецца мітынг з удзелам Мілінкевіча і іншых апазіцыйных палітыкаў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі