''Калинов Мост'' прывязе ў Мінск песні-прысвячэнні Башлачову

Легендарны сібірскі рок-гурт ''Калинов Мост'' 29 верасня адыграе канцэрт у КЗ "Мінск".
Але якія песні будуць гучаць падчас выступу, музыкі вырашаць толькі за некалькі гадзін перад выхадам на сцэну. Як распавёў дырэктар гурта Аляксей Феактыстаў, спіс песень музыкі складаюць у залежнасці ад уласнага настрою, а потым змяняюць яго ў залежнасці ад настрою гледачоў і іх замоў.

Праўда, Аляксей дадаў, што дакладна прагучыць адна песня з новага, яшчэ не выдадзенага альбома, які музыкі прысвяцілі памяці Аляксандра Башлачова ― аднаго з самых яскравых прадстаўнікоў рускага року 80-х гадоў.

Аляксей Феактыстаў: "Кружэлка памяці Башлачова амаль гатовая. Матэрыял быў напісаны 10 гадоў таму, нават, 20. Зараз ужо ідзе размова, што яна днямі павінная з'явіцца".

Нагадаем, што "Калинов Мост" - адзін са старэйшых расійскіх рок-гуртоў, які па стылістыцы кардынальна адрозніваецца ад усіх астатніх калектываў. Сама назва гаворыць пра міфалагічнасць і загадкавасць песень гурта. Калінавы Мост у славян ― гэта месца бітвы героя з нячысцікамі. Праўда цяпер лідар гурта Дзмітры Равякін прапануе разумець гэтую назву, як "мост ад бязбожжа да Бога".

Дададзім, што канцэрт "Калинова Моста" пачнецца а 19-й гадзіне, а ўваход будзе каштаваць ад 25 тысяч рублёў.

Фота: dic.academic.ru




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі